Егаахаз меў дваццаць тры гады, калі стаў валадаром, і валадарыў ён у Ерусаліме тры месяцы. Імя маці ягонай — Хамуталь, дачка Ярэміі з Лібны.
1 ЛЕТАПІСАЎ 3:15 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Сыны Ёсіі: першародны Ёханан, другі — Егаякім, трэці — Сэдэкія, чацьвёрты — Шальлюм. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Сыны Ёсіі: першынец Ёахаз, другі Ёакім, трэці Сэдэкія, чацьвёрты Сэлум. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А сынамі Осіі былі: першародны Ёханан, другі — Ёакім, трэці — Сэдэцыя, чацвёрты — Сэлум. |
Егаахаз меў дваццаць тры гады, калі стаў валадаром, і валадарыў ён у Ерусаліме тры месяцы. Імя маці ягонай — Хамуталь, дачка Ярэміі з Лібны.
І паставіў фараон Нэхо валадаром Эліякіма, сына Ёсіі, замест Ёсіі, бацькі ягонага, і зьмяніў імя ягонае на Егаякім. А Егаахаза ўзяў і завёў у Эгіпет, і ён там памёр.
І валадар Бабілонскі паставіў валадаром дзядзьку [Егаяхіна] Матанію, і зьмяніў імя ягонае на Сэдэкію.
І ўзяў народ зямлі Егаахаза, сына Ёсіі, і паставілі яго за валадара ў Ерусаліме пасьля бацькі ягонага.
І на наступны год паслаў валадар Навухаданосар, і прывёў яго ў Бабілон разам з каштоўным начыньнем Дому ГОСПАДА, і паставіў за валадара над Юдам і Ерусалімам Сэдэкію, брата ягонага.
і ў дні Егаякіма, сына Ёсіі, валадара Юды, аж да канца адзінаццатага году Сэдэкіі, сына Ёсіі, валадара Юды, аж да няволі Ерусаліму ў пятым месяцы.
Бо гэта кажа ГОСПАД пра Шальлюма, сына Ёсіі, валадара Юды, які заваладарыў пасьля Ёсіі, бацькі свайго і які выйшаў з месца гэтага: "Ён ня вернецца больш сюды.
Дзеля гэтага так кажа ГОСПАД пра Егаякіма, сына Ёсіі, валадара Юды: “Ня будуць галасіць па ім: “Аёй, браце мой! Аёй, сястра мая!” Ня будуць галасіць па ім: “Аёй, пане! Аёй, яснавяльможны!”
І як фігі кепскія, якія нельга есьці, бо яны сапсутыя, кажа ГОСПАД, так Я аддам Сэдэкію, валадара Юды, і князёў ягоных, і рэшту Ерусаліму, тых, якія засталіся ў зямлі гэтай, і жыхароў зямлі Эгіпецкай,
На пачатку валадараньня Егаякіма, сына Ёсіі, валадара Юды, было слова гэтае ад ГОСПАДА, кажучы:
І заваладарыў Сэдэкія, сын Ёсіі, замест Коніі, сына Егаякіма. Яго паставіў як валадара ў Юдзе Навухаданосар, валадар Бабілонскі.