І ў Шэмаі, сына ягонага, нарадзіліся сыны, якія кіравалі ў доме бацькі свайго, бо яны магутныя і мужныя.
1 ЛЕТАПІСАЎ 26:7 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Сыны Шэмаі: Атні і Рафаэль, Абэд, Элізавад, браты ягоныя, сыны магутныя, Элігу і Самахія. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Сыны Шэмаі: Отні, Рэфаіл, Авэд і Элзавад, браты ягоныя, людзі моцныя, Элія, Сэмахія. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) такім чынам, сыны Сямэі: Отні, і Рафаэль, і Абэд, і Эльзабад, браты яго, наймужнейшыя людзі, а таксама Элію і Самахія; |
І ў Шэмаі, сына ягонага, нарадзіліся сыны, якія кіравалі ў доме бацькі свайго, бо яны магутныя і мужныя.
Усе яны — з сыноў Абэд-Эдома; яны, і сыны іхнія, і браты іхнія, мужы магутныя, здатныя да служэньня: шэсьдзясят два з Абэд-Эдома.
Шальлюм, сын Карэ, сына Эвіясафа, сына Караха, і браты ягоныя з дому бацькі ягонага, Карахічы [былі] пры выкананьні служэньня, вартаўнікі парогаў Намёту, а бацькі іхнія былі пры табары ГОСПАДА вартаўнікамі ўваходу.