І кідалі яны таксама жэрабя, як і браты іхнія, сыны Аарона, перад абліччам валадара Давіда, і Цадока, і Ахімэлеха, і перад галовамі [дамоў] бацькоў сьвятарскіх і лявіцкіх, галовы [дамоў] бацькоў аднолькава з меншым братам сваім.
1 ЛЕТАПІСАЎ 26:13 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І кідалі яны жэрабя, як малы, так і вялікі, паводле дамоў бацькоў сваіх, пра кожную браму. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І кінулі яны жэрабя, як малы, так і вялікі, па сваіх сямействах на кожную браму. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Такім чынам, кідалі жэрабя нароўні і малыя, і вялікія па сваіх родах на кожную браму. |
І кідалі яны таксама жэрабя, як і браты іхнія, сыны Аарона, перад абліччам валадара Давіда, і Цадока, і Ахімэлеха, і перад галовамі [дамоў] бацькоў сьвятарскіх і лявіцкіх, галовы [дамоў] бацькоў аднолькава з меншым братам сваім.
І падзялілі іх жэрабем, адных і другіх, каб былі князі сьвятыні і князі Божыя з сыноў Элеазара і з сыноў Ітамара.
І кінулі яны жэрабя пра чаргу служэньня, як малы, так і вялікі, настаўнік і вучань.
З іх былі чэргі прыдзьвернікаў, з галоўных мужоў, якія трымалі варту з братамі сваімі на служэньні ў Доме ГОСПАДА.
І выпала жэрабя на ўсход для Шэлеміі. Для Захарыі, сына ягонага, разумнага дарадцы, кідалі жэрабя, і выпала яму жэрабя на поўнач;