Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




1 ЛЕТАПІСАЎ 22:8 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

І было да мяне слова ГОСПАДА, кажучы: “Ты разьліў шмат крыві і вёў войны вялікія. Ты не пабудуеш Дом для імя Майго, бо ты разьліў шмат крыві на зямлі перада абліччам Маім.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

але было мне слова Гасподняе, і сказана: ты праліў многа крыві і вёў вялікія войны; ты не павінен будаваць дом імю Майму, бо праліў многа крыві на зямлю перад абліччам Маім.

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

але прамовіў да мяне Госпад, кажучы: “Многа крыві праліў ты ды вялікія войны вёў. Не можаш пабудаваць дом імю Майму, праліўшы столькі крыві перад абліччам Маім.

Глядзіце раздзел



1 ЛЕТАПІСАЎ 22:8
9 Крыжаваныя спасылкі  

Але ты, гаспадару мой, — валадар, і на цябе [зьвернуты] вочы ўсяго Ізраіля, каб ты паведаміў, хто пасьля цябе, гаспадару мой, валадар, будзе сядзець на пасадзе!


І загадаў валадар, каб яны дастаўлялі камяні вялікія, камяні каштоўныя для падмуркаў Дому [Божага] з чэсаных камянёў.


«Ты ведаеш, што Давід, баць­ка мой, ня мог пабудаваць Дом для імя ГОСПАДА, Бога свайго, з прычыны войнаў, што атачалі яго, аж пакуль ГОС­ПАД не паклаў [ворагаў] пад стопы ног ягоных.


Аднак ты не пабудуеш Дом гэты, але сын твой, які выйдзе з паясьніцы тваёй, ён пабудуе Дом для імя Майго”.


Але Бог сказаў мне: “Ня ты пабудуеш Дом для імя Майго, бо ты — чалавек вайны і ты разьліваў кроў”.


І ўсё адзеньне, і ўсе вырабы са скуры, і ўсё, што зроблена з воўны казінай, і ўсе драўляныя рэчы будуць ачышчаны».


І ў сёмы дзень вы памыеце адзеньне вашае, і будзеце ачышчаныя, і ўвойдзеце ў табар».