Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




3 ЦАРСТВАЎ 5:3 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

3 «Ты ведаеш, што Давід, баць­ка мой, ня мог пабудаваць Дом для імя ГОСПАДА, Бога свайго, з прычыны войнаў, што атачалі яго, аж пакуль ГОС­ПАД не паклаў [ворагаў] пад стопы ног ягоных.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

3 ты ведаеш, што Давід бацька мой, ня мог пабудаваць дом імя Госпада Бога свайго з прычыны войнаў з вакольнымі народамі, пакуль Гасподзь не ўпакорыў іх пад ступакі ног ягоных;

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

3 «Ты ведаеш волю Давіда, бацькі майго, і што не змог пабудаваць дом імю Госпада, Бога свайго, дзеля войнаў, што пагражалі яму, аж пакуль Госпад не паклаў іх пад ногі яго.

Глядзіце раздзел Копія




3 ЦАРСТВАЎ 5:3
17 Крыжаваныя спасылкі  

Але Бог сказаў мне: “Ня ты пабудуеш Дом для імя Майго, бо ты — чалавек вайны і ты разьліваў кроў”.


І было да мяне слова ГОСПАДА, кажучы: “Ты разьліў шмат крыві і вёў войны вялікія. Ты не пабудуеш Дом для імя Майго, бо ты разьліў шмат крыві на зямлі перада абліччам Маім.


бо Яму належыць валадарыць, пакуль пакладзе ўсіх ворагаў пад ногі Свае.


І будзеце таптаць бязбожных, бо яны будуць попелам пад ступнямі ног вашых у дзень, які Я зраблю, кажа ГОСПАД Магуцьцяў.


Псальм Давіда. Сказаў ГОСПАД Госпаду майму: «Сядзь праваруч Мяне, пакуль пакладу ворагаў Тваіх як падножжа пад стопы Твае!»


Не нашмат Ты паменшыў яго перад багамі, і славай і веліччу Ты ўкаранаваў яго,


Калі яны былі прыведзеныя да яго, ён паклікаў усіх Ізраільцянаў і сказаў начальнікам войска, якія былі з ім: «Хадзіце і пастаўце ногі на каркі валадароў гэтых». І яны падыйшлі, і паставілі ногі свае на каркі іхнія.


і ўсё Ён скарыў пад ногі Ягоныя і даў Яго за галаву над усім у Царкве,


Аднак ты не пабудуеш Дом гэты, але сын твой, які выйдзе з паясьніцы тваёй, ён пабудуе Дом для імя Майго”.


І стаў валадар Давід на ногі свае, і сказаў: «Паслухайце мяне, браты мае і народ мой! Было ў мяне ў сэрцы пабудаваць Дом супачынку для Каўчэгу Запавету ГОСПАДА і падножжа пад стопы Бога нашага, і я падрыхтаваўся да будоўлі.


алень, сарна, казуля, ланя, зубар, антылёпа, горны казёл.


і ежу на стале ягоным, і дамы слугаў ягоных, і паставу паслугачоў ягоных, і адзеньні іхнія; таксама чашнікаў ягоных і адзеньне іхняе, і сходы, па якіх ён узыходзіў у Дом ГОСПАДА, і была яна ў захапленьні.


І Юдэі, і кіраўнікоў сто пяцьдзясят чалавек, і тыя, што прыходзілі да нас з народаў, якія вакол нас, [былі] за сталом маім.


І вось тое, што было гатавана на адзін дзень: аднаго вала, шэсьць выборных авечак і [шмат] птушак гатавалі ў мяне; і за дзесяць дзён шмат выходзіла ўсялякага віна. І пры гэтым хлеба ваяводы я не патрабаваў, бо цяжкая [была] праца народу гэтага.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы