А народ, які ў ім, ён вывеў і паклаў пад пілы, ламы жалезныя і сякеры жалезныя, і вывеў іх у печы цагельныя. Так учыніў ён з усімі гарадамі сыноў Амона. І вярнуўся Давід і ўвесь народ у Ерусалім.
1 ЛЕТАПІСАЎ 20:3 - Біблія (пераклад А.Бокуна) А народ, які быў у ім, вывеў і палажыў іх пад пілы, і цапы жалезныя, і сякеры. Гэтак зрабіў Давід з усімі гарадамі сыноў Амона. І вярнуўся Давід і ўвесь народ у Ерусалім. Біблія (пераклад В. Сёмухі) А люд, які быў у ім, вывеў і забіваў іх піламі, жалезнымі цапамі і сякерамі. Так зрабіў Давід з усімі гарадамі Аманіцянаў, і вярнуўся Давід і ўвесь народ у Ерусалім. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Народ жа, які знаходзіўся ў ім, вывеў і прыгаварыў да работы ў каменяломнях, і з жалезнымі кіркамі, ды з сякерамі. Так распарадзіўся Давід адносна ўсіх гарадоў сыноў Амона і з усім народам сваім вярнуўся ў Ерузалім. |
А народ, які ў ім, ён вывеў і паклаў пад пілы, ламы жалезныя і сякеры жалезныя, і вывеў іх у печы цагельныя. Так учыніў ён з усімі гарадамі сыноў Амона. І вярнуўся Давід і ўвесь народ у Ерусалім.
сыноў іхніх, якія засталіся ў зямлі і якіх сыны Ізраіля ня зьнішчылі, Салямон прызначыў для працаў нявольнічых да гэтага дня.
і рабілі горкім жыцьцё іхняе цяжкаю працаю з глінаю і цэглаю, і ўсякаю працаю ў полі, і ўсякімі працамі зьневалялі іх і ўціскалі.
былі каменаваныя, пілаваныя, спакушаныя, былі забіваныя мячом, бадзяліся ў авечых і казіных скурах, маючы нястачу, прыгнёт, нягоды;
І цяпер вы будзеце пад праклёнам і ніхто з вашага роду не перастане секчы дровы і насіць ваду ў Дом Бога майго».