1 ЛЕТАПІСАЎ 18:9 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І пачуў Тоў, валадар Хамату, што Давід разьбіў усё войска Гададэзэра, валадара Цовы. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І пачуў Той, цар Імата, што Давід пабіў усё войска Адраазара, цара Суўскага. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Калі пачуў пра гэта Той, цар Эмата, што менавіта Давід паразіў усё войска Ададэзэра, цара Собы, |
І паслаў Гадарама, сына свайго, да валадара Давіда, каб запытацца пра супакой, і каб дабраславіць яго за тое, што ён ваяваў з Гададэзэрам і разьбіў яго, бо Тоў вёў вайну з Гададэзэрам, і [ён паслаў] усялякія начыньні залатыя, срэбныя і мядзяныя.
А з Тыўхаты і Зуну, гарадоў Гададэзэра, узяў Давід вельмі шмат медзі. З яе Салямон зрабіў мора мядзянае, і слупы, і начыньне мядзянае.
І ўбачылі сыны Амона, што яны сталі ненавісныя Давіду, і паслаў Ханун і сыны Амона тысячу талентаў срэбра, каб наняць сабе калясьніцы і вершнікаў з Арам-Нагараіму, і з Арам-Маахі, і з Цовы.