Горы Гільбоа! Няхай [ня будзе] на вас ані расы, ані дажджу, ані палёў урадлівых, бо там апаганены шчыт волатаў, шчыт Саўла ня быў памазаны алеем.
1 ЛЕТАПІСАЎ 10:1 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І Філістынцы ваявалі з Ізраілем, і ўцяклі Ізраільцяне ад Філістынцаў, і падалі забітыя на гары Гільбоа. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Філістымляне ваявалі зь Ізраілем, і пабеглі Ізраільцяне ад Філістымлянаў, і падалі пабітыя на гары Гелвуе. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Філістынцы ж ваявалі супраць Ізраэля, і ваяры Ізраэля ўцякалі ад філістынцаў і падалі, параненыя, на гары Гэльбоэ; |
Горы Гільбоа! Няхай [ня будзе] на вас ані расы, ані дажджу, ані палёў урадлівых, бо там апаганены шчыт волатаў, шчыт Саўла ня быў памазаны алеем.
І сказаў юнак, які расказваў яму [вестку]: «Я ўзыйшоў на гару Гільбоа, і вось, Саўл ляжаў прабіты дзідай сваёй, і вось, коньнікі і калясьніцы даганялі яго.
І пайшоў Давід, і ўзяў у гаспадароў Ябэшу Гілеадзкага косткі Саўла і косткі Ёнатана, сына ягонага, якія тыя здабылі патаемна з плошчы ў Бэт-Шане, дзе іх былі там павесіўшы Філістынцы, калі забілі Філістынцы Саўла ў Гільбоа.
І сталася назаўтра, што прыйшлі Філістынцы рабаваць забітых, і знайшлі Саўла і сыноў ягоных, забітых на гары Гільбоа.
У Ацэля [было] шэсьць сыноў, і вось імёны іхнія: Азрыкам, Бахеру, Ізмаэль, Шэарыя, Абадыя і Ханан. Гэта сыны Ацэля.
У тыя дні сабралі Філістынцы дружыны свае, каб ваяваць супраць Ізраіля. І Ахіш сказаў Давіду: «Ведай, што ты пойдзеш са мною ў табар, ты і людзі твае».
І Філістынцы сабраліся, і прыйшлі, і разлажыліся табарам у Шунэме. А Саўл сабраў усяго Ізраіля і разлажыўся табарам у Гільбоа.