1 КАРЫНФЯНАЎ 10:25 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Усё, што продаецца на рэзьніцы, ешце, не дасьледуючы дзеля сумленьня, Біблія (пераклад В. Сёмухі) Усё, што прадаецца на торжышчы, ежце не перабіраючы, дзеля спакою сумленьня; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Дык усё, што на рынку прадаюць, ежце, не сумняваючыся, дзеля супакою сумлення, |
Я ведаю і перакананы ў Госпадзе Ісусе, што няма нічога нячыстага праз сябе; толькі таму, хто лічыць нешта нячыстым, гэта нячыстае.
Але не ў-ва ўсіх такое веданьне; некаторыя і дагэтуль з сумленьнем, [якое прызнае] ідалаў, і ядуць [ахвяраванае ідалам] як ахвяры ідалам, і слабое сумленьне іхняе апаганьваецца.
Бо ўсякае стварэньне Божае добрае, і нішто ня мае быць адкінутым, што прыймаецца з падзякаю,
Для чыстых усё чыста, а для апаганеных і бязьверных няма нічога чыстага, але апаганены і розум іхні, і сумленьне.