Біблія онлайн

Аб'явы

Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет


ПСАЛТЫР 70 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)
ПСАЛТЫР 70

1 Кіраўніку хору. Давідаў. На ўспамін.

2 Божа, на ўспамогу мне накіруйся; Госпадзе, паспяшайся, каб падтрымаць мяне.

3 Хай пасаромяцца і збянтэжацца тыя, што шукаюць душу маю. Хай павернуцца назад і пачырванеюць тыя, што жадаюць мне ліха.

4 Хай аслупянеюць ад сораму свайго тыя, што кажуць мне: «Добра, добра».

5 Хай узрадуюцца і ўзвесяляцца ў Табе ўсе тыя, што шукаюць Цябе, і тыя, што любяць збаўленне Тваё, хай гавораць заўсёды: «Узвялічаны будзь, Божа».

6 А я — няшчасны і бедны; Божа, паспяшы да мяне. Ты — Успаможца мой і Збаўца мой! Госпадзе, не марудзь!

© МХРБ «Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь», 2017 

Bible Society of Belarus (the Republic of)