Біблія онлайн

Аб'явы

Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет


ПСАЛТЫР 67 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)
ПСАЛТЫР 67

1 Кіраўніку хору. На струнах. Псальм. Песня.

2 Хай злітуецца Бог над намі і падабраславіць нас; хай пралье святло аблічча Свайго над намі,

3 каб пазналі на зямлі шлях Твой, між усіх народаў — збаўленне Тваё.

4 Хай вызнаюць Цябе народы, Божа; хай вызнаюць Цябе народы ўсе.

5 Хай весяляцца і радуюцца народы, бо Ты судзіш народы ў справядлівасці і кіруеш людам на зямлі.

6 Хай вызнаюць Цябе народы, Божа, хай вызнаюць Цябе народы ўсе.

7 Зямля дала плод свой; хай дабраславіць нас Бог, Бог наш,

8 хай дабраславіць нас Бог, і няхай баяцца Яго ўсе канцы зямлі.

© МХРБ «Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь», 2017 

Bible Society of Belarus (the Republic of)