1 Песня ўзыходжання. 1 Песня ўзыходжання. Да Цябе падняў я свае вочы, да Цябе, Які пражываеш на небе. 2 Вось, як вочы слуг [звернуты] на рукі гаспадароў сваіх, як вочы служанкі — на рукі гаспадыні сваёй, так вочы нашы — на Госпада Бога нашага, пакуль Ён не злітуецца над намі. 3 Злітуйся над намі, Госпадзе, злітуйся над намі, бо мы перапоўнены пагардай, 4 бо перапоўнена душа наша кпінамі багатых і пагардаю пыхлівых. |
© МХРБ «Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь», 2017
Bible Society of Belarus (the Republic of)