Біблія онлайн

Аб'явы

Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет


ПСАЛТЫР 113 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)
ПСАЛТЫР 113

1 Алілуя. Хваліце, слугі Госпадавы, хваліце імя Госпада.

2 Хай будзе імя Госпада дабраслаўлёна з [гэтага] часу, цяпер і вечна.

3 Ад усходу сонца і да захаду яго хай будзе ўслаўлена імя Госпада.

4 Госпад узвышаны над усімі народамі, слава Яго над нябёсамі.

5 Хто ж, як Госпад Бог наш, Які жыве на вышынях?

6 І схіляецца, каб пазіраць на неба і на зямлю?

7 Падымае Ён з зямлі ўбогага, з гною выцягвае беднага,

8 каб памясціць яго з князямі, з князямі народа Свайго.

9 Ён робіць так, што няплодная пасяляецца ў доме як маці, што радуецца сынам.

© МХРБ «Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь», 2017 

Bible Society of Belarus (the Republic of)