Біблія онлайн

Аб'явы

Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет


ІСУСА 15 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)
ІСУСА 15

1 Жэрабя пакалення сыноў Юды па родах яго было такое: аж да мяжы Эдома, да пустыні Сін, насупраць Нагэба, аж да найдалейшых краёў на паўднёвым баку.

2 Яго мяжа паўднёвая ідзе ад канца мора Салёнага і ад яго мыса, што глядзіць на поўдзень,

3 і выходзіць яна на подступах да Акрабіма, і праходзіць праз Сін, і бяжыць на поўдні да Кадэс-Барнэ, і прыходзіць да Эсрона, падымаючыся да Адара, і паварочвае да Каркі;

4 і далей, праходзячы Асэмон, даходзіць да ручая Егіпецкага; будуць у яе выхады да Вялікага мора: гэта будзе мяжа паўднёвага боку для вас.

5 А мяжа ўсходняя — мора Салёнае аж да вусця Ярдана. Мяжа паўночная пачынаецца ад марскога мыса і ад вусця Ярдана

6 да Бэтаглі і праходзіць ад поўначы да Бэт-Арабы, падымаючыся да каменя Баэн сыноў Рубэна,

7 і падымаючыся да Дабіра ад лагчыны Ахор, і заварочваючы на поўнач да Галілота, што насупраць узвышша Адамім, якое ідзе ад паўднёвага боку ручая; далей мяжа ідзе да водаў, што называюцца крыніцаю Сонца, і будуць у яе выхады да крыніцы Рагель;

8 і мяжа падымаецца лагчынай Бэн-Гэном на поўдзень з боку евусеяў, гэта значыць праз Ерузалім, і адтуль, уздымаючыся да вяршыні гары, што насупраць лагчыны Гэном да захаду і ў крайняй частцы лагчыны Рэфаім на поўнач;

9 і з вяршыні гары спускаецца мяжа аж да крыніцы вады Нэфтоа і вядзе да паселішчаў гары Эфрон, і заварочвае да Баалы, або Карыят-Ярыма.

10 І з Баалы мяжа заварочвае на захад аж да гары Сэір і праходзіць ля схілу гары Ярым на поўнач, гэта значыць Хеслон, і зыходзіць да Бэтсамэса, і пераходзіць у Тамну,

11 і даходзіць да паўночнага хрыбта Акарона, і заварочвае да Сэхрона, і пераходзіць праз гару Баалы, і набліжаецца да Ібнээля, і спыняецца ля мора.

12 Мяжой заходняй з’яўляецца Вялікае мора. Гэта межы вакол зямлі сыноў Юды па родах іх.

13 А Калеб, сын Ефоны, атрымаў частку між сыноў Юды, як загадаў Госпад Ешуа, — Карыят-Арбу, галоўны горад бацькі Анака, значыць Геброн.

14 І адсюль Калеб знішчыў трох сыноў Анака: Сэсая, і Ахімана, і Талмая з роду Анака.

15 І адтуль выправіўся ён супраць жыхароў Дабіра, які раней называўся Карыят-Сэфэр.

16 І Калеб сказаў: «Таму, хто здабудзе Карыят-Сэфэр і захопіць яго, я дам сваю дачку Аксу за жонку».

17 І здабыў яго Атаніэль, сын Кенэза, брат Калеба, і той даў яму Аксу, дачку сваю, за жонку.

18 Калі яна прыбыла, то пераканала мужа свайго, каб той прасіў поля ў бацькі яе; і злезла яна з асла, а Калеб у яе спытаўся: «Чаго ты хочаш?»

19 Яна ж адказала: «Дай мне дабраславенне; даў ты мне Нагэб, зямлю сухую, дык дай мне і зямлю з крыніцамі водаў». Дык даў ёй Калеб напоеныя крыніцамі узвышша і даліну.

20 Гэта ўласнасць пакалення сыноў Юды па родах іх.

21 І былі гарады ад ускраін сыноў Юды каля межаў Эдома ў Нагэбе: Кабсээль, і Эдэр, і Ягур,

22 і Кіна, і Дымона, і Адада,

23 і Кадэс, і Асор, і Ятнан,

24 і Зіф, і Тэлем, і Балот,

25 і Асор-Хадата, і Карыят, Эсрон — гэта Асор,

26 і Амам, і Сама, і Малада,

27 і Асаргада, і Гасэмон, і Бэтпэлет,

28 Асарсуал, Бээр-Сэба, Базіётыя,

29 і Баала, і Ійм, і Эсэм,

30 і Эльталад, і Хэсіль, і Хорма,

31 і Сікэлаг, і Мадмена, і Сэнсэна,

32 і Лебаот, і Селім, і Эн-Рэмон — усіх гарадоў дваццаць дзевяць з вёскамі іх.

33 А на раўнінах вось гэтыя: Эстаол, і Цора, і Асэна,

34 і Заноэ, і Эн-Ганім, і Тафуа, і Энайм,

35 і Ярмут, і Адалам, і Соха, і Азэка,

36 і Саарым, і Адзітаім, і Гадэра, і Гадэратаім: чатырнаццаць гарадоў з вёскамі іх.

37 І Санан, і Гадаса, і Магдал-Гад,

38 і Дэлеан, і Міцпа, і Ецэтэль,

39 і Лахіс, і Баскат, і Эглон,

40 і Хэбон, і Лехемас, і Кэтліс,

41 і Гадэрот, Бэтдагон, і Наама, і Македа: шаснаццаць гарадоў з вёскамі іх.

42 Лебна, і Этэр, і Асан,

43 і Ефта, і Эсна, і Нэсіб,

44 і Кэйла, і Ахзіб, і Марэса: дзевяць гарадоў з іх вёскамі.

45 Акарон з яго навакольнымі гарадамі і вёскамі;

46 ад Акарона аж да мора: усё, што знаходзіцца на баку Азота і вёсак яго,

47 Азот разам з яго гарадамі і вёскамі, Газа з залежнымі ад яе гарадамі і вёскамі аж да ручая Егіпецкага і Вялікага мора, што з’яўляецца мяжою.

48 І на гары: Самір, і Ятэр, і Соха,

49 і Дан, і Карыят-Сэна, або Дабір,

50 і Анаб, і Эстэмо, і Анім,

51 і Госэн, і Алон, і Хелон: адзінаццаць гарадоў з іх вёскамі.

52 Араб, і Дума, і Эсаан,

53 і Янум, і Бэт-Тапуа, і Афэка,

54 і Амата, і Карыят-Арба, значыць Геброн, і Сіор: дзевяць гарадоў з іх вёскамі.

55 Маон, і Кармэль, і Зіф, і Юта,

56 і Езрагэль, і Юкадам, і Заноэ,

57 Акаін, Габа і Тамна: дзесяць гарадоў з іх вёскамі.

58 Галгал, Бэтсур, і Гэдор,

59 і Марэт, і Бэтанот, і Эльтэкон: шэсць гарадоў з іх вёскамі. Тэкуэ, і Эфрата, значыць Бэтлехэм, і Пэгор, і Этам, і Кулон, і Татам, і Сорэс, і Карэм, і Галім, і Бэтэр, і Манагат: адзінаццаць гарадоў з іх вёскамі.

60 Карыят-Баал, значыць Карыят-Ярым, і Арэба: два гарады з іх вёскамі.

61 У пустыні: Бэт-Араба, Мэдын і Сахаха,

62 і Нэбсан, і горад Сонца, і Эн-Гадзі: шэсць гарадоў з вёскамі іх.

63 Сыны Юды не маглі, аднак, знішчыць евусеяў; евусеі з сынамі Юды пражываюць у Ерузаліме да сённяшняга дня.

© МХРБ «Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь», 2017 

Bible Society of Belarus (the Republic of)