Біблія онлайн

Аб'явы

Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет


ІСАІ 35 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)
ІСАІ 35

1 Хай цешацца пустыня і бездарожжа, хай радуецца стэп і хай цвіце, як лілея!

2 Хай квітнее і скача, поўная радасці і хвалы. Слава Лібана ёй дадзена, гожасць Кармэля і Сарона; яны ўбачаць славу Госпада, велічнасць Бога нашага.

3 Зрабіце дужымі рукі аслабелыя і калені самлелыя.

4 Кажыце маладушным: «Трымайцеся, не бойцеся! Вось, Бог ваш, помста надыдзе, адплата Божая; Ён сам прыйдзе і збавіць вас».

5 Тады вочы сляпых адплюшчацца і вушы глухіх адкрыюцца.

6 Тады заскача, як алень, кульгавы, і загамоніць радасна язык нямых, бо праб’юцца воды ў пустыні і ручаі ў стэпе.

7 І зямля сухая заменіцца ў возера, а сасмаглая — у крыніцы водаў, а ў логавішчах, дзе жылі драконы, вырастуць трыснёг і чарот.

8 І будзе там сцежка і дарога; і назавуць яе святой дарогай: не будзе ісці ёю нячысты; будзе ім дарога роўная, так што па ёй не будуць хадзіць неразумныя.

9 Не будзе там ільва, ды драпежны звер не ўзыдзе на яе, і не будзе знаходзіцца там, а будуць ісці ёю тыя, хто будуць вызвалены,

10 і адкупленыя Госпадам вернуцца. І прыйдуць яны з хвалою на Сіён, і радасць вечная — над іх галавою: весялосць і радасць яны здабудуць, а смутак і стогны сыдуць.

© МХРБ «Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь», 2017 

Bible Society of Belarus (the Republic of)