Пс 961 Псальма Давіда, калі ўладжвалася зямля ягоная. Валадарыць Гасподзь: хай радуецца зямля; хай весяляцца шматлікія выспы. 2 Хмара і змрок навокал Яго; праўда і суд - аснова трона Ягонага. 3 Прад Ім ідзе вагонь, і наўкол выпальвае ворагаў Ягоных. 4 Маланкі Ягоныя асьвятляюць сусьвет; зямля бачыць, і трымціць. 5 Горы, як воск, растаюць ад аблічча Гасподняга, ад аблічча Госпада ўсёй зямлі. 6 Нябёсы абвяшчаюць праўду Ягоную, і ўсе народы бачаць славу Ягоную. 7 Хай пасаромяцца ўсе, хто служыць балванам, хто хваліцца ідаламі. Пакланецеся Яму, усе багі. 8 Чуе Сіён, і радуецца, і весяляцца дочкі Юдавы дзеля судоў Тваіх, Госпадзе, 9 бо Ты, Госпадзе, высокі над усёю зямлёю, узьнесены над усімі божышчамі. 10 Хто любіць Госпада, ненавідзьце зло! Ён захоўвае душы сьвятых Сваіх; з рукі бязбожных вызваляе іх. 11 Сьвятло зьзяе на праведніка, і на тых, хто справядлівы сэрцам, лье весялосьць. 12 Радуйцеся, праведныя, у Госпадзе, і слаўце памяць сьвятыні Ягонай. |