Пс 911 Псальма. Песьня на дзень суботні. 2 Дабро ёсьць - славіць Госпада і сьпяваць імю Твайму, Усявышні, 3 абвяшчаць раніцай ласку Тваю і праўду Тваю ўначы, 4 на дзесяціструнным і на псалтыры, зь песьняю на арфе. 5 Бо Ты ўсьцешыў мяне, Госпадзе, тварэньнем Тваім; я захапляюся дзеямі рук Тваіх. 6 Якія вялікія дзеі Твае, Госпадзе! дзівосна глыбокія помыслы Твае: 7 Чалавек няцямны ня ведае, і недавумак не разумее таго. 8 Тым часам як бязбожныя растуць, бы трава, і ліхадзеі квітнеюць, каб зьнікнуць навечна, - 9 Ты, Госпадзе, высокі векавечна! 10 Бо вось, ворагі Твае, Госпадзе, - вось, ворагі Твае гінуць, і рассыпаюцца ўсе ліхадзеі; 11 а мой рог Ты падымаеш, як рог аднарога, і я ўмашчаны сьвежым алеем; 12 і вока маё глядзіць на ворагаў маіх, і вушы мае чуюць пра паўсталых на мяне злыдняў. 13 Праведнік цьвіце, як пальма, узвышаецца, быццам кедр на Ліване. 14 Пасаджаныя ў доме Гасподнім, яны цьвітуць на падворках Бога нашага; 15 яны і ў старасьці пладаносныя, сакавітыя і сьвежыя, 16 каб абвяшчаць, што Гасподзь справядлівы, цьвярдыня мая, і няма ў Ім няпраўды. |