Біблія онлайн

Аб'явы

Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет


ПСАЛТЫР 150 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Біблія (пераклад В. Сёмухі)
ПСАЛТЫР 150

Пс 150

1 Алілуя. Хвалеце Бога ў сьвятыні Ягонай; хвалеце Яго на цьвердзі сілы Ягонай.

2 Хвалеце Яго паводле магутнасьці Ягонай, хвалеце Яго паводле мноства велічы Ягонай.

3 Хвалеце Яго гукам трубным, хвалеце Яго на псалтыры і арфе.

4 Хвалеце Яго тымпанам і танцам, хвалеце Яго струнамі і арганам.

5 Хвалеце Яго гучнымі кімваламі, хвалеце Яго кімваламі гучнагалосымі.

6 Усё, што дыхае, хай славіць Госпада! Алілуя.