Пс 1441 Хвала Давідава. Хваліць буду Цябе, Божа мой, Цару мой, і дабраслаўляць імя Тваё векі вечныя. 2 Кожны дзень дабраслаўляць буду Цябе і хваліць імя Тваё векі вечныя. 3 Вялікі Гасподзь і праслаўлены вельмі, і веліч Ягоная недасьледная. 4 Род у род будзе хваліць дзеі Твае і абвяшчаць магутнасьць Тваю. 5 А я буду разважаць пра высокую славу велічы Тваёй і пра высокія чыны дзеі Твае. 6 Буду казаць пра моц страшных дзеяў Тваіх, і я буду абвяшчаць веліч Тваю. 7 Будуць абвяшчаць памяць вялікай даброці Тваёй і распавядацьмуць праўду Тваю. 8 Шчодры і міласэрны Гасподзь, вельмі цярплівы і вельмі мілажальны. 9 Добры Гасподзь да ўсіх, і шчадроты Ягоныя на ўсіх дзеях Ягоных. 10 Хай славяць Цябе, Госпадзе, усе дзеі Твае, і хай дабраслаўляюць Цябе сьвятыя Твае; 11 хай прапаведуюць славу царства Твайго і распавядаюць пра магутнасьць Тваю, 12 каб перадаць сынам чалавечым пра моц Тваю і пра слаўную веліч царства Твайго. 13 Царства Тваё - царства ўсіх вякоў, і валадарства Тваё - ва ўсе роды. 14 Гасподзь падтрымлівае ўсіх, хто падае, і падымае ўсіх, хто ўпаў. 15 Вочы ўсіх спадзяюцца на Цябе, і Ты даеш ім ежу сваім часам; 16 адкрываеш руку Тваю і корміш усіх жывых па добрай волі. 17 Праведны Гасподзь на ўсіх дарогах Сваіх і добры ва ўсіх дзеях Сваіх. 18 Блізкі Гасподзь да ўсіх, хто кліча Яго, да ўсіх, хто кліча Яго ў праўдзе. 19 Жаданьне тых, што баяцца Яго, Ён выконвае, скаргі іхнія чуе, і ратуе іх. 20 Асланяе Гасподзь усіх, хто любіць Яго, а ўсіх бязбожных зьнішчае. 21 Вусны мае вымавяць хвалу Гасподнюю, і хай дабраслаўляе ўсякае цела сьвятое імя Ягонае вечна. |