Біблія онлайн

Аб'явы

Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет


ПСАЛТЫР 121 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Біблія (пераклад А.Бокуна)
ПСАЛТЫР 121

Пс 121

1 Сьпеў узыходжаньня. Узьнімаю я вочы мае да гораў, адкуль прыйдзе да мяне дапамога.

2 Дапамога мая ад ГОСПАДА, Які стварыў неба і зямлю.

3 Ён ня дасьць пахіснуцца назе тваёй, не задрэмле Той, Які захоўвае цябе.

4 Сапраўды, не задрэмле і ня будзе спаць Той, Які захоўвае Ізраіля.

5 ГОСПАД — Той, Які захоўвае цябе, ГОСПАД — цень твой праваруч цябе.

6 Удзень сонца ня ўдарыць цябе, ані месяц уначы.

7 ГОСПАД будзе захоўваць цябе ад усякага зла, будзе душу тваю Ён захоўваць.

8 ГОСПАД будзе захоўваць выхад твой і ўваход твой ад цяпер і на вякі.