А Давід сказаў Ёабу і ўсяму народу, які быў з ім: «Раздзярыце адзенне ваша, і адзеньцеся ў зрэбніцы, і лямантуйце на пахаванні Абнэра». А цар Давід ішоў за пахавальнымі насілкамі.
4 ЦАРСТВАЎ 5:8 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Калі аб гэтым даведаўся Элісей, чалавек Божы, што цар Ізраэля раздзёр шаты свае; ён паслаў яму паведаміць: «Навошта раздзёр ты шаты свае? Хай прыходзіць ён да мяне і хай даведаецца, што ёсць прарок у Ізраэлі». Біблія (пераклад А.Бокуна) І сталася, калі пачуў Элісэй, чалавек Божы, што валадар Ізраіля разьдзёр шаты свае, ён паслаў да валадара, кажучы: «Навошта разьдзёр ты шаты свае? Няхай ён прыйдзе да мяне і даведаецца, што ёсьць прарок у Ізраілі». Біблія (пераклад В. Сёмухі) Калі пачуў Елісей, чалавек Божы, што цар Ізраільскі падраў вопратку на сабе, дык паслаў сказаць цару: навошта ты падраў вопратку на сабе? хай ён прыйдзе да мяне і даведаецца, што ёсьць прарок у Ізраіле. |
А Давід сказаў Ёабу і ўсяму народу, які быў з ім: «Раздзярыце адзенне ваша, і адзеньцеся ў зрэбніцы, і лямантуйце на пахаванні Абнэра». А цар Давід ішоў за пахавальнымі насілкамі.
І жанчына сказала Іллі: «Цяпер дзякуючы гэтаму ведаю я, што ты — чалавек Божы, і слова Госпада ў вуснах тваіх — праўда».
А яны адказалі яму: «Нейкі чалавек сустрэў нас і сказаў нам: “Ідзіце і вярніцеся да цара, які паслаў вас, і скажыце яму: “Гэта кажа Госпад: “Ці няма Бога ў Ізраэлі, што ты пасылаеш раіцца да Бэльзэбула, бога Акарона? Таму з ложка, на які ты лёг, не падымешся, але, напэўна, памрэш”».
І вярнуўся ён да чалавека Божага, прыйшоў з усёй сваёй дружынай, і стаў перад ім і сказаў: «Пераканаўся я, што на ўсёй зямлі няма Бога, толькі ў Ізраэля! Дык цяпер, прашу, прымі дар удзячнасці ад паслугача свайго».
Сказала яна гаспадыні сваёй: «О, каб гаспадар мой пайшоў да прарока, які ёсць у Самарыі! Ён, напэўна, вылечыў бы яго ад праказы, якою хварэе!»
Калі цар Ізраэля прачытаў гэты ліст, то раздзёр шаты свае і сказаў: «Ці ж я Бог, каб мог забіваць ці вяртаць жыццё, што ён прысылае да мяне, каб я вылечыў чалавека ад яго праказы? Падумайце і паглядзіце, ці ён не зачэпкі шукае супраць мяне?»
І прыйдуць усе гэтыя паслугачы твае да мяне, і ён паклоніцца мне, кажучы: “Выйдзі ты і ўвесь народ, які ідзе за табой”. Пасля гэтага я выйду”». І выйшаў Майсей ад фараона вельмі ўгневаны.
А ці паслухаюць яны цябе, ці пагардзяць, — бо гэта народ упорысты, — аднак будуць ведаць, што прарок ёсць між імі.
Вось, праз прарока Госпад вывеў Ізраэля з Егіпта і праз прарока акружыў яго апекай.
Паслугач кажа яму: «У гэтым вось горадзе жыве чалавек Божы, чалавек шаноўны. Усё, што ён кажа, — без двухсэнсоўнасці, спаўняецца. Дык давай зойдзем туды, можа, ён пакажа нам дарогу ў справе нашай, дзеля якой мы пайшлі».