І аббудаваў ён унутраны панадворак трыма радамі адпаліраваных камянёў і адным радам часаных кедравых бярвенняў.
4 ЦАРСТВАЎ 21:5 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І пабудаваў ён ахвярнікі ўсяму войску нябеснаму на абодвух панадворках святыні Госпадавай, Біблія (пераклад А.Бокуна) І пабудаваў ён ахвярнікі ўсяму войску нябеснаму на абодвух панадворках Дому ГОСПАДА. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І спарудзіў ахвярнікі ўсяму воінству нябеснаму на абодвух дварах храма Гасподняга. |
І аббудаваў ён унутраны панадворак трыма радамі адпаліраваных камянёў і адным радам часаных кедравых бярвенняў.
І большая зала мела наўкола тры рады з распілаваных камянёў і адзін рад з абчэсанага кедра; падобна як унутраная зала святыні Госпада і прысенак святыні.
Таксама ахвярнікі, якія былі на даху пакоя Ахаза, якія зрабілі цары Юдэі, і ахвярнікі, якія зрабіў Манаса ў абодвух панадворках святыні Госпада, цар знішчыў і растаптаў іх там, і пыл ад іх кінуў у ручай Цэдрон.
І загадаў цар першасвятару Хэлькіі і іншым святарам, і брамнікам, каб выкінулі са святыні Госпада ўсе рэчы, зробленыя для Баала і Асэры, і для ўсяго войска нябеснага; і ён спаліў гэта па-за Ерузалімам, у даліне Цэдрона, і попел ад іх занёс у Бэтэль.
І знішчыў ён святароў паганскіх, якіх паставілі цары Юдэі дзеля складання ахвяр на ўзгорках у гарадах Юдэі і ў ваколіцах Ерузаліма, і тых, якія кадзілі Баалу, і сонцу, і месяцу, і дванаццаці сузор’ям, і ўсяму войску нябеснаму.
І вынес ён з дома Госпада слуп па-за Ерузалім, у даліну Цэдрона, і спаліў яго там, і сцёр яго ў пыл, і кінуў на магілы людзей простых.
І выкінуў чужых багоў і ідалаў з святыні Госпада, таксама ахвярнікі, якія пабудаваў на гары дома Госпада і ў Ерузаліме, ды выкінуў усё з горада.
Пабудаваў жа ахвярнікі для ўсяго войска нябеснага ў двух панадворках святыні Госпада.
Таксама ўладкаваў панадворак святарскі ды вялікі панадворак поруч, брамы ў панадворку, якія пакрыў меддзю.
І завёў ён мяне на ўнутраны панадворак пры браме паўднёвай і змераў браму паводле папярэдніх памераў;
І завёў ён мяне на знешні панадворак на ўсходнім баку, і змераў браму; і мела яна тыя самыя памеры;
І яе прысенкі вялі да знешняга панадворка, і аздабленні ў выглядзе пальмаў былі на яе вушаках з аднаго і другога боку, і ўваход у яе меў восем прыступак.
І змераў ён панадворак — квадрат у сто локцяў даўжыні і сто локцяў шырыні. Ахвярнік стаяў перад святыняй.
Насупраць дваццаці локцяў панадворка ўнутранага і таксама насупраць падлогі, каменем выкладзенай, на панадворку знешнім падымаліся адзін за адным тры паверхі.
І падняў мяне дух, і занёс мяне на ўнутраны панадворак, і вось, дом быў поўны славы Госпада.
І калі будуць выходзіць на знешні панадворак да людзей, то павіннны зняць з сябе сваё адзенне, у якім спаўнялі службу, і пакласці яго ў пакоях святых, і апрануць на сябе іншыя шаты, і не асвячаць людзей у сваіх шатах.
І завёў Ён мяне на ўнутраны панадворак дома Госпада, і вось, ля ўваходу ў святыню Госпада, між уваходам і ахвярнікам, знаходзілася каля дваццаці пяці мужчын, павернутых спіной да святыні Госпада і тварамі на ўсход, і яны пакланяліся ўсходу сонца.