4 ЦАРСТВАЎ 17:38 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І не забывайцеся пра запавет, які Я заключыў з вамі, і не бойцеся чужых багоў, Біблія (пераклад А.Бокуна) І не забывайцеся пра запавет, які Я заключыў з вамі, і ня бойцеся багоў чужых. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і запавета, які я ўстанавіў з вамі, не забывайце, і не шануйце багоў іншых, |
Дык сцеражыцеся, каб не забыліся вы пра запавет Госпада, Бога вашага, які заключыў Ён з вамі, і каб не рабілі вы сабе выяў, падобных да ўсяго, што забараніў Госпад, Бог твой,
сцеражыся вельмі, каб не забыўся ты пра Госпада, Які вывеў цябе з зямлі Егіпецкай, з дому няволі.
І Я сказаў: “Я — Госпад, Бог ваш, не пакланяйцеся багам амарэяў, на зямлі якіх пражываеце. А вы не захацелі слухаць голас Мой”».