А Барзэлай быў вельмі стары, гэта значыць, меў ён восемдзесят гадоў; і ён забяспечыў цара харчам, калі ён быў у Маханаіме; бо быў чалавекам вельмі багатым.
4 ЦАРСТВАЎ 15:20 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А пасля Манагэм гэта срэбра размеркаваў на ізраэльцаў, на ўсіх людзей багатых, па пяцьдзесят сікляў срэбра на кожнага чалавека, каб аддаць цару Асірыі. І цар асірыйцаў вярнуўся назад і не застаўся ў зямлі Ізраэля. Біблія (пераклад А.Бокуна) І Мэнахэм гэтае срэбра разлажыў на Ізраільцянаў, на ўсіх людзей багатых, па пяцьдзясят сыкляў срэбра на кожнага чалавека, каб аддаць валадару Асірыі. І валадар Асірыі вярнуўся назад, і не застаўся ў зямлі Ізраіля. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І расклаў Менаім гэта срэбра на Ізраільцянаў, на ўсіх людзей багатых, па пяцьдзясят сікляў срэбра на кожнага чалавека, каб аддаць цару Асірыйскаму. І пайшоў назад цар Асірыйскі, і не застаўся там у зямлі. |
А Барзэлай быў вельмі стары, гэта значыць, меў ён восемдзесят гадоў; і ён забяспечыў цара харчам, калі ён быў у Маханаіме; бо быў чалавекам вельмі багатым.
У яго дні прыйшоў Пул, цар асірыйцаў, у зямлю Ізраэля, і Манагэм даў Пулу тысячу талентаў срэбра, каб заручыцца яго дапамогай і ўмацаваць уладу ў сваіх руках.
А іншыя дзеянні Манагэма і ўсё, што ён зрабіў, — ці гэта не запісана ў Кнізе аналаў цароў Ізраэля?
У дні Фацэя, цара Ізраэля, прыйшоў Тэглатпаласар, цар Асура, і ўзяў ён Агіён, і Абэл-Бэт-Мааху, і Яноэ, і Кадэс, і Асор, і Галаад, і Галілею, усю зямлю Нэфталі, і перасяліў іх у Асур.
А Ёакім дастаўляў фараону срэбра і золата, і мусіў ён ападаткаваць зямлю, каб яны дастаўлялі срэбра па загадзе фараона; і ад кожнага з народа краіны паводле вызначанай колькасці вымагаў як срэбра, так і золата, каб даваць фараону Нэкао.
Маёмасць яго была: сем тысяч авечак і тры тысячы вярблюдаў, а таксама пяцьсот пар валоў, і пяцьсот асліц, і шматлікая паслуга; быў ён славуты сярод усіх жыхароў Усходу.