4 ЦАРСТВАЎ 11:10 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Той раздаў сотнікам дзіды і шчыты цара Давіда, якія былі ў доме Госпада. Біблія (пераклад А.Бокуна) І сьвятар раздаў сотнікам дзіды і шчыты валадара Давіда, якія [былі] ў Доме ГОСПАДА. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І раздаў сьвятар сотнікам дзіды і шчыты цара Давіда, якія былі ў доме Гасподнім. |
І сталі пасланцы, кожны са зброяй у руцэ сваёй, ад правага боку святыні аж да левага боку святыні, перад ахвярнікам і святыняй вакол цара.
Узяў таксама Давід залатую зброю, якую мелі паслугачы Ададэзэра, ды прынёс яе ў Ерузалім;
І так закончана была ўся праца, якую зрабіў Саламон у доме Госпада. Тады ўнёс Саламон усё, што прыракаў Давід, бацька яго: срэбра і золата, дый увесь посуд памясціў у скарбоўнях дома Божага.
І святар сказаў: «Вось, тут толькі меч Галіята, філістынца, якога ты забіў у даліне Тэрэбінітаў; ён закручаны ў плашч і ляжыць па-за эфодам. Калі хочаш яго ўзяць, бяры, бо, апрача яго, няма тут іншага». І сказаў Давід: «Няма тут другога такога; дай яго мне».