Падножжы гэтыя былі зроблены так: мелі яны ліштвы, і да таго ж ліштвы між падпоркамі
3 ЦАРСТВАЎ 7:40 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Таксама зрабіў Гірам каўшы, і курыльніцы, і чары; і скончыў Гірам усе работы, якія меў споўніць для цара Саламона ў святыні Госпада; Біблія (пераклад А.Бокуна) І зрабіў Хірам мыцельнікі, шуфлікі і крапільніцы. І скончыў Хірам усе працы, якія меў зрабіць для валадара Салямона ў Доме ГОСПАДА: Біблія (пераклад В. Сёмухі) І зрабіў Хірам умывальніцы і лапаткі і чары. І закончыў Хірам усю працу, якую рабіў у цара Саламона для храма Гасподняга: |
Падножжы гэтыя былі зроблены так: мелі яны ліштвы, і да таго ж ліштвы між падпоркамі
І паставіў ён дзесяць падножжаў: пяць у правай частцы святыні і пяць у левай; а мора памясціў у правай частцы святыні насупраць усходу на поўдні.
два слупы і два шары капітэляў на вяршынях слупоў, і дзве гірлянды на прыкрыццё двух шароў на вяршынях слупоў;
і з гарадоў Ададэзэра Тэбаха і Хуна ўзяў многа медзі, з якой Саламон зрабіў мора меднае, і калоны, і посуд медны.
Таксама зрабіў дзесяць купеляў і памясціў пяць на правым баку і пяць на левым баку, каб мыць у іх усё, што мелі складаць на цэласпаленні; прытым святары ў моры мыліся.
Таксама і дзесяць сталоў зрабіў ды памясціў іх у святыні: пяць па правым баку, і пяць па левым; таксама зрабіў сто залатых чараў.
Такім чынам, узяў Майсей палову крыві і ўліў у чары; а астатняй часткаю крыві пакрапіў ахвярнік.
І зрабі дзеля ўжывання яго папяльніцы, каб збіраць у іх попел, а таксама гаршкі, вугальныя лапаткі, крапільніцы і кадзільніцы; усе прыналежнасці зрабі з медзі.