На ліштвах між падпоркамі былі львы, і валы, і херубіны і над падпоркамі — таксама над і пад ільвамі, і валамі былі гірлянды каванай работы.
3 ЦАРСТВАЎ 7:30 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І кожнае падножжа мела чатыры медныя колы на медных восях, і чатыры ножкі ў выглядзе круглых выступаў, адлітых пад купеллю насупраць кожнай гірлянды. Біблія (пераклад А.Бокуна) Кожная падстава мела чатыры мядзяныя колы на мядзяных восях. А іхнія чатыры рагі мелі рамёны пад мыцельнікам. Рамёны гэтыя адлітыя былі з кожнага боку гірляндаў. Біблія (пераклад В. Сёмухі) каля кожнай падстаўкі па чатыры медныя колы і восі медныя. На чатырох кутах выступы накшталт плячэй, выступы літыя зьнізу, пад чараю, каля кожнага вянка. |
На ліштвах між падпоркамі былі львы, і валы, і херубіны і над падпоркамі — таксама над і пад ільвамі, і валамі былі гірлянды каванай работы.
І яго адтуліна была круглая накшталт падножжа; у адтуліне былі таксама розныя выявы, але ліштвы яго былі не круглыя, але чатырохкутныя.
Бо і тыя чатыры круглыя выступы на кожным рагу кожнага падножжа былі адліты з самога падножжа і злучаны з ім.
і я ўбачыў, і вось, побач з херубінамі чатыры колы: па адным коле побач з кожным херубінам, выгляд жа тых колаў — нібы выгляд каменя хрызаліта.
і пачуў я гук крылаў істот жывых, якія біліся адно аб адно, і водгук колаў, якія каціліся за жывымі істотамі, і водгук страсення вялікага.