І кедравыя сцены ўнутры ўпрыгожвалі выразаныя плады і кветкі, якія распусціліся. Усё было абшыта кедравымі дошкамі, і каменя зусім не было відаць на сцяне.
3 ЦАРСТВАЎ 7:26 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Таўшчыня купелі мела памер далоні, і губа яе была быццам губа кветкавай чашачкі і пялёстак лілеі, якая распусцілася; мела яна дзве тысячы батаў. Біблія (пераклад А.Бокуна) Таўшчыня [мора] — у далонь, а берагі яго зробленыя ў выглядзе берагоў келіха, як кветкі лілеі; зьмяшчала яно дзьве тысячы батаў. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Таўшчынёю яно было ў далонь, і краі яго, зробленыя падобна да беражкоў чары, былі падобныя на лілею, якая распусьцілася. Яно ўмяшчала дзьве тысячы батаў. |
І кедравыя сцены ўнутры ўпрыгожвалі выразаныя плады і кветкі, якія распусціліся. Усё было абшыта кедравымі дошкамі, і каменя зусім не было відаць на сцяне.
І на дзвюх паловах дзвярэй з аліўкавага дрэва ён выразаў херубінаў, і пальмы, і кветкі, што распусціліся, і пакрыў іх золатам, золатам пакрыўшы херубінаў, і пальмы, і ўсё астатняе.
І выразаў на іх херубінаў, і пальмы, і кветкі, што распусціліся, і пакрыў усё залатымі пласцінамі.
А капітэлі, якія былі наверсе, на слупах, у прысценку мелі выгляд лілеі ў чатыры локці велічыні.
Гэтае мора стаяла на дванаццаці валах, з якіх тры глядзелі на поўнач, і тры — на ўсход, і тры — на захад, і тры — на поўдзень; і мора было на іх; усе зады іх хаваліся ў сярэдзіну.
Зрабіў ён дзесяць медных падножжаў: кожнае падножжа мела чатыры локці даўжыні, і чатыры локці шырыні, і тры локці вышыні.
Зрабіў ён таксама дзесяць купеляў медных; кожная купель змяшчала сорак батаў і мела чатыры локці; і на кожным падножжы ён размясціў па адной купелі, гэта значыць на дзесяці падножжах.
Затым таўшчыня яго была ў далонь, і бераг яго быў зроблены ў выглядзе краёў келіха або лілеі, якая распусцілася; і змяшчала яно тры тысячы батаў.
Таксама зрабі для яго ліштву вышынёю ў чатыры пальцы навокал; зрабі і залаты вянок над ёю.
Слупы мелі васемнаццаць локцяў вышыні кожны, і шнур на дванаццаць локцяў апаясваў іх, а таўшчыня іх — чатыры пальцы, а ў сярэдзіне былі пустыя.
эфа і бат няхай будуць аднолькавай меры, каб бат меў дзесятую частку гамера і эфа мела дзесятую частку гамера.
Таксама вызначана колькасць алею: бат — гэта мера для алею; павінны вы прынесці дзесятую частку бата з кора: дзесяць батаў утвараюць гамер, бо дзесяць батаў напаўняюць кор.