А капітэлі, якія былі наверсе, на слупах, у прысценку мелі выгляд лілеі ў чатыры локці велічыні.
3 ЦАРСТВАЎ 7:20 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Да таго ж другія капітэлі на абодвух слупах, таксама наверсе, ля поласці, што была над спляценнем. А дзвесце яблыкаў гранатавых у два рады былі вакол адной капітэлі і столькі ж вакол другой капітэлі. Біблія (пераклад А.Бокуна) І галавіцы на абодвух слупах проста над выпукласьцю, якая па-за сплецівам, мелі дзьвесьце яблыкаў гранатовых у шэрагах вакол адной і другоў галавіцы. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і вянкі на абодвух слупах наверсе, проста над выпуклінай, якая каля сеткі; і на другім вянку, радамі вакол, дзьвесьце гранатавых яблыкаў. |
А капітэлі, якія былі наверсе, на слупах, у прысценку мелі выгляд лілеі ў чатыры локці велічыні.
і чатырыста яблыкаў гранатавых на абедзвюх гірляндах, па два рады яблыкаў на кожнай гірляндзе, каб пакрыць шары капітэляў, якія знаходзіліся над слупамі;
Васемнаццаць локцяў меў у вышыню адзін слуп, і капітэль над ім была з медзі вышынёю пяць локцяў; і вакол на капітэлі была сетка і яблыкі граната, — усё з медзі; і другі слуп меў таксама падобнае ўпрыгожванне.
А таксама выразаў, як быццам ланцужкі, на гірляндзе і паклаў іх на капітэлях калонаў; зрабіў таксама сто гранатавых яблыкаў, якія паклаў на ланцужкі.
таксама чатырыста яблыкаў граната і дзве гірлянды, так што абодва рады яблыкаў граната злучаліся з абедзвюма гірляндамі, якія пакрывалі шары, што былі на слупах.
Слупы мелі васемнаццаць локцяў вышыні кожны, і шнур на дванаццаць локцяў апаясваў іх, а таўшчыня іх — чатыры пальцы, а ў сярэдзіне былі пустыя.