А тых, што былі на двары, ад найменшага да найбольшага, пакаралі слепатой, так што не маглі яны знайсці дзвярэй.
3 ЦАРСТВАЎ 22:31 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А цар Сірыі загадаў трыццаці двум кіраўнікам калясніц, кажучы: «Не ваюйце ані з меншым, ані з большым, — ні з кім, акрамя аднаго толькі цара Ізраэля». Біблія (пераклад А.Бокуна) А валадар Сірыі загадаў трыццаці двум возьнікам калясьніцаў, кажучы: «Не ваюйце ані з вялікім, ані з малым, а толькі супраць валадара Ізраіля». Біблія (пераклад В. Сёмухі) Сірыйскі цар загадаў начальнікам калясьніц, якіх у яго было трыццаць два, сказаўшы: ня бецеся ні з малым, ні зь вялікім, а толькі з адным царом Ізраільскім. |
А тых, што былі на двары, ад найменшага да найбольшага, пакаралі слепатой, так што не маглі яны знайсці дзвярэй.
і нападу на яго, бо ён змучаны і са знясіленымі рукамі, я напалохаю яго. І, калі ўцячэ ўвесь народ, які з ім, я заб’ю пакінутага цара,
А Бэнадад, цар сірыйскі, сабраў усё сваё войска, і трыццаць два цары былі з ім, таксама коні і калясніцы, і, устаўшы, ён змагаўся супраць Самарыі, і абкладваў яе.
І выйшлі яны апоўдні, калі Бэнадад, п’яны, піў у палатках разам з трыццаццю двума царамі, якія прыйшлі яму на дапамогу.
Такім чынам, зрабі так: паскідай усіх цароў з іх месцаў, і пастаў на іх месца намеснікаў;
Дык калі кіраўнікі калясніц убачылі Язафата, то вырашылі, што ён — цар Ізраэля, і, напаўшы на яго, змагаліся супраць яго. І Язафат закрычаў;
Цар жа Сірыі загадаў кіраўнікам калясніц сваіх, кажучы: «Не ваюйце ані супраць малага, ані супраць вялікага, адно толькі супраць цара Ізраэля!»
І паўміраюць вялікія і малыя на гэтай зямлі, не будуць яны пахаваныя, і ніхто не будзе па іх плакаць, ніхто не зробіць дзеля іх нарэзаў і не будзе стрыгчыся.
і забралі яны ў палон жанчын і ўсіх у ім, ад найменшага да найбольшага, і не забілі нікога, але павялі з сабою і вярталіся дарогай сваёй.