І склікаў цар Ізраэльскі ўсіх старэйшын зямлі і сказаў: «Заўважце і паглядзіце, як ён наладжвае нам засаду, бо ён паслаў да мяне па жонак маіх, па сыноў, па срэбра і па золата, — і я не адмовіў яму».
3 ЦАРСТВАЎ 20:8 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І сказалі яму ўсе старэйшыны і ўвесь народ: «Не слухай і не згаджайся з ім». Біблія (пераклад А.Бокуна) І сказалі яму ўсе старшыні і ўвесь народ: «Ня слухай і не згаджайся з ім». Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сказалі яму ўсе старэйшыны і ўвесь народ: ня слухай і не згаджайся. |
І склікаў цар Ізраэльскі ўсіх старэйшын зямлі і сказаў: «Заўважце і паглядзіце, як ён наладжвае нам засаду, бо ён паслаў да мяне па жонак маіх, па сыноў, па срэбра і па золата, — і я не адмовіў яму».
Такім чынам, адказаў ён пасланцам Бэнадада: «Скажыце гаспадару майму цару: “Усё, па што ты пасылаў спачатку да мяне, паслугача твайго, я зраблю, але гэтае рэчы не магу зрабіць”». І вярнуліся пасланцы, і прынеслі яму адказ.