3 ЦАРСТВАЎ 20:3 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) сказаць: «Гэта кажа Бэнадад: “Срэбра тваё, і золата тваё — маё, і жонкі твае, і сыны твае найлепшыя — мае”». Біблія (пераклад А.Бокуна) і сказаў яму: «Гэта кажа Бэн-Гадад. Срэбра тваё і золата тваё — маё, і жонкі твае і сыны твае найлепшыя — мае». Біблія (пераклад В. Сёмухі) і сказаў яму: так кажа Вэнадад: срэбра тваё і золата тваё - мае, і жонкі твае і лепшыя сыны твае - мае. |
Адзелі яны клубы свае ў рыззё, і налажылі вяроўкі на шыі свае, і прыйшлі да цара Ізраэльскага, і сказалі: «Паслугач твой Бэнадад кажа: “Малю цябе, хай жыве душа мая”». І той сказаў: «Калі ён яшчэ жывы, ён — брат мой».
І цар Ізраэльскі адказаў: «Паводле слова твайго, гаспадару мой, цар, я твой, і ўсё маё— тваё».
Вораг сказаў: “Буду гнацца і даганю; падзялю здабычу, нацешыцца душа мая, дастану меч свой, і заб’е іх рука мая!”