Заклікайце да імя вашага бога, і я буду заклікаць да імя Госпада; і той бог, які выслухае і спашле агонь, Той ёсць сапраўдны Бог!» Увесь народ адказаў: «Добрае гэта слова».
3 ЦАРСТВАЎ 2:38 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Сямэй сказаў цару: «Добрае гэта слова; як гаспадар мой, цар, загадаў, так і зробіць паслугач твой». Такім чынам, на доўгія гады Сямэй абжыўся ў Ерузаліме. Біблія (пераклад А.Бокуна) І сказаў Шымэй валадару: «Добрае слова, якое прамовіў гаспадар мой, валадар. Так і зробіць слуга твой». І жыў Шымэй у Ерусаліме шмат дзён. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сказаў Сэмэй цару: добра; як загадаў гаспадар мой цар, так зробіць раб твой. І жыў Сэмэй у Ерусаліме доўгі час. |
Заклікайце да імя вашага бога, і я буду заклікаць да імя Госпада; і той бог, які выслухае і спашле агонь, Той ёсць сапраўдны Бог!» Увесь народ адказаў: «Добрае гэта слова».
У які дзень выйдзеш і пяройдзеш ручэй Цэдрон, ведай, што цябе заб’юць; кроў твая ўпадзе на тваю галаву».
А здарылася па трох гадах, што два нявольнікі Сямэя ўцяклі да Ахіса, сына Маахі, цара Гета. І паведамілі Сямэю, што нявольнікі яго ў Геце.
І цар Ізраэльскі адказаў: «Паводле слова твайго, гаспадару мой, цар, я твой, і ўсё маё— тваё».
Сказаў Эзэкія Ісаі: «Добрае слова Госпада, якое ты сказаў». І падумаў: «Будзе супакой і бяспека, прынамсі, у мае дні».