А на месца Ёаба Абсалом паставіў над войскам Амасу; а Амаса быў сынам чалавека, які называўся Етэр, ізмаэлец, які ўвайшоў да Абігайль, дачкі Ясэя, сястры Сэруі, якая была маці Ёаба.
3 ЦАРСТВАЎ 2:28 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А вестка аб гэтым дайшла да Ёаба, Ёаб жа прыхіліўся да Адоніі, хоць да Абсалома не схіляўся; і ўцёк Ёаб у палатку Госпадаву, і ўхапіўся за рогі ахвярніка. Біблія (пераклад А.Бокуна) І дайшла вестка [пра гэта] да Ёава, бо Ёаў прыхіліўся да Адоніі, хоць да Абсалома не схіляўся. І ўцёк Ёаў у Намёт ГОСПАДА, і ўхапіўся за рогі ахвярніка. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Чуткі дайшлі да Ёава, - як што Ёаў схіляўся на бок Аданіі, а на бок Саламона ня схіляўся, - і ўцёк Ёаў у скінію Гасподнюю і ўхапіўся за рогі ахвярніка. |
А на месца Ёаба Абсалом паставіў над войскам Амасу; а Амаса быў сынам чалавека, які называўся Етэр, ізмаэлец, які ўвайшоў да Абігайль, дачкі Ясэя, сястры Сэруі, якая была маці Ёаба.
І падзяліў Давід людзей на тры часткі: адну частку даручыў Ёабу, і другую — Абісаю, сыну Сэруі, брату Ёаба, трэцюю — Этаю з Гета. І сказаў цар народу: «Пайду і я з вамі».
Ён дамовіўся з Ёабам, сынам Сэруі, і з Абіятарам, святаром, якія дапамагалі Адоніі.
Калі хто наўмысна забіў блізкага свайго і падступна, то ад ахвярніка Майго адцягні яго, каб памёр.
Маім ёсць пакаранне, і я аднагароджу ў час, калі пахіснецца нага іх! Блізка ўжо дзень загубы, і хутка надыходзіць рашэнне лёсу іх».