3 ЦАРСТВАЎ 15:28 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Такім чынам, у трэці год Асы, цара Юдэйскага, Бааса забіў яго і сам стаў царом замест яго. Біблія (пераклад А.Бокуна) І Бааша забіў яго ў трэцім годзе Асы, валадара Юды, і сам стаў валадаром замест яго. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і аддаў сьмерці яго Вааса ў трэці год Асы, цара Юдэйскага, і зацараваў замест яго. |
А зрабіў супраць яго змову Бааса, сын Ахіі, з дому Ісахара, і напаў на яго ў Габэтоне, які быў горадам філістынцаў; паколькі Надаб і ўсё войска Ізраэля абкладвалі Габэтон.
І калі ён пачаў цараваць, забіў увесь дом Ерабаама: не пакінуў ніводнай душы з нашчадкаў яго, пакуль не вынішчыў яго паводле слова Госпада, як казаў Ён праз паслугача свайго Ахію з Сіло,
Тады народ ізраэльскі падзяліўся на дзве часткі: палова народа стаяла за Тэбні, сына Гінэта, каб яго паставіць царом, і другая палова — за Амры.
Маім ёсць пакаранне, і я аднагароджу ў час, калі пахіснецца нага іх! Блізка ўжо дзень загубы, і хутка надыходзіць рашэнне лёсу іх».