Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




3 ЦАРСТВАЎ 14:18 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

І пахавалі яго, і галасіў над ім увесь Ізраэль паводле слова Госпада, якое Ён сказаў праз паслугача Свайго, прарока Ахію.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

І пахавалі яго, і галасіў над ім увесь Ізраіль паводле слова ГОСПАДА, якое Ён прамовіў праз слугу Свайго Ахію прарока.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

І пахавалі яго, і аплакалі яго ўсе Ізраільцяне па слове Госпада, якое Ён прамовіў праз раба Свайго Ахію прарока.

Глядзіце раздзел



3 ЦАРСТВАЎ 14:18
2 Крыжаваныя спасылкі  

і будзе плакаць над ім увесь Ізраэль, і пахавае яго; бо толькі ён з роду Ерабаама ўвойдзе ў магілу, бо з роду Ерабаама толькі ў ім знайшлося нешта мілае Госпаду, Богу Ізраэля.


А другія справы Ерабаама, як ён ваяваў і як цараваў, — усё гэта апісана ў Кнізе аналаў цароў Ізраэля.