і даў табе дом гаспадара твайго і жонак гаспадара твайго на грудзях тваіх, і аддаў табе дом Ізраэля і Юды, а калі гэтага табе мала, Я дадам табе яшчэ болей.
2 ЦАРСТВАЎ 5:5 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) у Геброне над Юдай цараваў ён сем гадоў і шэсць месяцаў, а ў Ерузаліме цараваў трыццаць тры гады над усім Ізраэлем і над Юдай. Біблія (пераклад А.Бокуна) У Хеўроне над Юдам ён валадарыў сем гадоў і шэсьць месяцаў, а ў Ерусаліме валадарыў трыццаць тры гады над усім Ізраілем і над Юдам. Біблія (пераклад В. Сёмухі) У Хэўроне цараваў над Юдаю сем гадоў і шэсьць месяцаў, і ў Ерусаліме цараваў трыццаць тры гады над усім Ізраілем і Юдам. |
і даў табе дом гаспадара твайго і жонак гаспадара твайго на грудзях тваіх, і аддаў табе дом Ізраэля і Юды, а калі гэтага табе мала, Я дадам табе яшчэ болей.
І была колькасць дзён, калі заставаўся Давід у Геброне, царуючы над домам Юды, сем з паловай гадоў.
І прыйшлі юдэі, і намасцілі там Давіда, каб цараваў ён над домам Юды. І паведамлена было Давіду, што жыхары Явіса ў Галаадзе пахавалі Саўла.
А часу, калі цараваў Давід над Ізраэлем, — сорак гадоў: у Геброне цараваў сем гадоў, у Ерузаліме — трыццаць тры гады.
Такім чынам, прыбылі да цара ў Геброн усе старэйшыны Ізраэля, і Давід заключыў з імі запавет у Геброне перад Госпадам; і намасцілі яго на цара над Ізраэлем паводле слова Госпадавага, якое сказаў праз Самуэля.
І час царавання над Ізраэлем — сорак гадоў: у Геброне цараваў сем гадоў, і ў Ерузаліме — трыццаць тры.
Дык шэсць нарадзілася ў яго ў Геброне, дзе цараваў сем гадоў ды шэсць месяцаў. А трыццаць тры гады быў царом у Ерузаліме.