Хай гэта зробіць Бог з Абнэрам і яшчэ дадасць, калі я не зраблю Давіду так, як Госпад прысягнуў яму,
2 ЦАРСТВАЎ 3:18 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) дык здзейсніце гэта цяпер, бо Госпад прамовіў Давіду, кажучы: “Рукою Майго паслугача Давіда Я выратую народ Мой, Ізраэль, з рук філістынцаў і ўсіх ворагаў яго”». Біблія (пераклад А.Бокуна) І цяпер зрабіце гэта, бо ГОСПАД сказаў Давіду, кажучы: “У руцэ слугі Майго Давіда выратаваньне народу Майго, Ізраіля, з рук Філістынцаў і з рук усіх ворагаў ягоных”». Біблія (пераклад В. Сёмухі) цяпер зрабеце гэта, бо Гасподзь сказаў Давіду: «рукою раба Майго Давіда Я выратую народ Мой Ізраіля ад рукі Філістымлянаў і ад рукі ўсіх ворагаў ягоных». |
Хай гэта зробіць Бог з Абнэрам і яшчэ дадасць, калі я не зраблю Давіду так, як Госпад прысягнуў яму,
і паставіў Давід гарнізоны ў Араме Дамаска; і Арам быў падпарадкаваны Давіду і прыносіў яму даніну. І Госпад дапамагаў Давіду ва ўсім, што ён рабіў.
Але цяпер цараванне тваё доўга не патрывае. Госпад знайшоў сабе чалавека паводле сэрца Свайго, і паставіць яго Госпад кіраўніком над народам Сваім, бо ты не выканаў таго, што загадаў табе Госпад».
І сказаў яму Самуэль: «Аддзярэ Госпад царства Ізраэля ад цябе сёння і перадасць яго блізкаму твайму, лепшаму за цябе.
І сказаў Госпад Самуэлю: «Дакуль ты будзеш сумаваць дзеля Саўла, якога Я адкінуў, каб ён не быў царом над Ізраэлем? Напоўні рог свой алеем і ідзі, бо Я пасылаю цябе да Ясэя з Бэтлехэма: бо паміж яго сыноў убачыў Я Сабе цара».
«Заўтра ў гэтую самую пару, як і зараз, пашлю да цябе чалавека з зямлі Бэньяміна, і ты памажаш яго на цара народа Майго Ізраэля, і ён вызваліць народ Мой з рук філістынцаў, бо ўзглянуў Я на народ мой; бо лямант яго дайшоў да Мяне».