Той не хацеў слухаць яго і не жадаў адступіцца. Тады Абнэр ударыў яго, павярнуўшы дзіду ў жываце, і дзіда прайшла яго наскрозь, і ён памёр там. І ўсе, якія праходзілі праз тое месца, дзе ўпаў Асаэль і памёр, затрымліваліся.
2 ЦАРСТВАЎ 2:24 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А Ёаб і Абісай пераследавалі Абнэра, які ўцякаў; сонца зайшло, і яны прыйшлі да ўзгор’я Ама, што на другім баку Гаяха, пры дарозе ў пустыню Габаонскую. Біблія (пераклад А.Бокуна) І перасьледавалі Ёаў і Абішай Абнэра. Сонца ўжо зайшло, і яны прыйшлі да ўзгорышча Амма, якое каля Гіі, пры дарозе ў пустыню Гібэонскую. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І перасьледавалі Ёаў і Авэса Авэніра. Сонца ўжо зайшло, калі яны прыйшлі да пагорка Ама, што насупраць Гіяха, на дарозе да пустыні Гаваонскай. |
Той не хацеў слухаць яго і не жадаў адступіцца. Тады Абнэр ударыў яго, павярнуўшы дзіду ў жываце, і дзіда прайшла яго наскрозь, і ён памёр там. І ўсе, якія праходзілі праз тое месца, дзе ўпаў Асаэль і памёр, затрымліваліся.
І сабраліся бэньямінцы вакол Абнэра, і, утварыўшы адну дружыну, затрымаліся на вяршыні аднаго ўзгорка.
Сталася ж па гэтых падзеях, што Давід разбіў філістынцаў і змусіў іх падпарадкавацца яму; і ўзяў Давід з рук філістынцаў Гет і гарады яго.