А Абсалом уцёк. І юнак вартавы падняў свае вочы, і, вось, заўважыў мноства людзей, сыходзячых са збочча гары дарогай ад Гаранаіма.
2 ЦАРСТВАЎ 18:24 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А Давід сядзеў паміж дзвюма брамамі; і вартаўнік, які хадзіў па даху брамы над мурам, падняўшы вочы, заўважыў, што нейкі мужчына бяжыць, Біблія (пераклад А.Бокуна) А Давід сядзеў паміж дзьвюма брамамі, і вартаўнік хадзіў на даху брамы над мурам. І падняў ён вочы свае, і ўбачыў, і вось, чалавек бяжыць адзін. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Давід тады сядзеў паміж дзьвюма брамамі. І вартаўнік падняўся на дах брамы да сьцяны і, падняўшы вочы, убачыў: вось, бяжыць адзін чалавек. |
А Абсалом уцёк. І юнак вартавы падняў свае вочы, і, вось, заўважыў мноства людзей, сыходзячых са збочча гары дарогай ад Гаранаіма.
Ён адказаў: «Што б ні сталася, пабягу». І Ёаб сказаў яму: «Бяжы!» І Ахімаас, бегучы напрасткі, апярэдзіў кушыта.
і ён, крыкнуўшы, паведаміў цару. І цар сказаў: «Калі адзін, то прыносіць добрую вестку». А калі той бег і набліжаўся,
Сказаў ім цар: «Я зраблю тое, што вам здаецца правільным». І стаў цар у браме; а ўсё войска праходзіла па частках сваіх сотнямі і тысячамі.
Дык цар устаў, і сеў у браме, і ўсяму народу было паведамлена, што цар сядзіць у браме; і сабралася вялікае мноства людзей перад царом. А Ізраэль уцёк у палаткі свае.
Калі ён прыбег, Гэлі сядзеў на крэсле каля брамы, гледзячы на дарогу; бо трывожылася сэрца яго дзеля каўчэга Божага. Чалавек жа той, што прыйшоў, паведаміў гораду, і ўвесь горад загаласіў.