І сказаў цар Садоку святару: «Ці бачыш ты? Вяртайся ў горад у супакоі; і Ахімаас, сын твой, і Ёнатан, сын Абіятара, абодва сыны вашы хай застануцца з вамі.
2 ЦАРСТВАЎ 15:36 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А з імі засталіся два сыны іх: Ахімаас у Садока і Ёнатан у Абіятара; і праз іх мне перакажаш усё, што пачуеш». Біблія (пераклад А.Бокуна) Вось, з імі два сыны іхнія, Ахімаац у Цадока і Ёнатан у Абіятара. Праз іх перакажаш кожнае слова, якое пачуеш». Біблія (пераклад В. Сёмухі) Там зь імі і два сыны іхнія, Ахімаас, сын Садокаў, і Ёнатан, сын Авіятараў; празь іх пасылайце мне кожную вестку, якую пачуеце. |
І сказаў цар Садоку святару: «Ці бачыш ты? Вяртайся ў горад у супакоі; і Ахімаас, сын твой, і Ёнатан, сын Абіятара, абодва сыны вашы хай застануцца з вамі.
І сказаў Хусай святарам Садоку і Абіятару: «Такую вось параду даў Ахітатэл Абсалому і старэйшынам Ізраэля, і я гэткую вось даў параду;
А Ёнатан і Ахімаас стаялі ў Эн-Рагелі; прыйшла паслугачка і пераказала ім весткі, і яны пайшлі, каб пераказаць вестку цару Давіду; і не маглі яны заходзіць у горад, каб не ўбачылі іх.
Калі ён яшчэ гаварыў, прыйшоў Ёнатан, сын Абіятара, святара; сказаў яму Адонія: «Увайдзі, бо ты чалавек дастойны і добрае нам абвяшчаеш».