І сказаў Ёаб: «Калі сірыйцы будуць мець супраць мяне перавагу, то ты прыйдзеш мне на дапамогу; а калі сыны Амона будуць мець перавагу супраць цябе, я дапамагу табе.
2 ЦАРСТВАЎ 10:10 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) а астатнюю частку людзей даручыў брату свайму Абісаю, які паставіў баявы строй супраць сыноў Амона. Біблія (пераклад А.Бокуна) А рэшту людзей даручыў у руку брату свайму Абішаю, які стаў у шыхце супраць сыноў Амона. Біблія (пераклад В. Сёмухі) а астатнюю частку войска даручыў Авэсу, брату свайму, каб ён выставіў іх супроць Аманіцян. |
І сказаў Ёаб: «Калі сірыйцы будуць мець супраць мяне перавагу, то ты прыйдзеш мне на дапамогу; а калі сыны Амона будуць мець перавагу супраць цябе, я дапамагу табе.
Такім чынам, Ёаб, бачачы, што бой падрыхтаваны супраць яго і спераду, і ззаду, адабраў людзей з усіх выбраннікаў Ізраэля і паставіў баявы строй супраць сірыйцаў;
І падзяліў Давід людзей на тры часткі: адну частку даручыў Ёабу, і другую — Абісаю, сыну Сэруі, брату Ёаба, трэцюю — Этаю з Гета. І сказаў цар народу: «Пайду і я з вамі».
А Абісай, брат Ёаба, сын Сэруі, быў кіраўніком трыццаці. Ён вось падняў на дзіду сваю трыста, якіх забіў. Быў ён слаўным сярод тых трыццаці,