Бо, вось, Я ўзбуджу і навяду на Бабілон грамаду вялікіх народаў з зямлі паўночнай; і яны стануць войскам супраць яго, і будзе ён здабыты. Стрэлы іх, як у адборнага лучніка, не вернуцца дарэмна.
2 ЦАРСТВАЎ 1:22 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Без крыві забітых, без тлушчу мужных лук Ёнатана ніколі не вяртаўся назад, і меч Саўла не вяртаўся дарма. Біблія (пераклад А.Бокуна) Без крыві забітых, бяз тлушчу волатаў лук Ёнатана ніколі не вяртаўся назад, і меч Саўла не вяртаўся дарма. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Бяз крыві параненых, бяз тлушчу моцных лук Ёнатана не вяртаўся назад, і меч Саўлаў не вяртаўся марна. |
Бо, вось, Я ўзбуджу і навяду на Бабілон грамаду вялікіх народаў з зямлі паўночнай; і яны стануць войскам супраць яго, і будзе ён здабыты. Стрэлы іх, як у адборнага лучніка, не вернуцца дарэмна.
Насычу кроўю стрэлы Мае, і меч Мой паглынаць будзе целы, кроў забітых і палонных, галовы варожых правадыроў!”
А Саўл, умацаваўшы сваё цараванне над Ізраэлем, ваяваў наўкола з усімі сваімі ворагамі: з Маабам, і з сынамі Амона, і з Эдомам, і з царамі Собы і з філістынцамі; і куды б толькі ён ні павяртаўся, усюды перамагаў.
Ён мужна змагаўся, і пабіў Амалека, і выратаваў Ізраэль з рук тых, што нішчылі яго.
І зняў з сябе Ёнатан шаты, у якія быў апрануты, і аддаў іх Давіду, і астатняе адзенне сваё, і нават меч і лук свой, і нават пояс.