І, вярнуўшыся адтуль, яны прыйшлі да крыніцы Мішпат, значыць Кадэс, і пабілі амалекцаў на ўсёй іх зямлі, а таксама амарэяў, якія жылі ў Асасон-Тамары.
2 ЦАРСТВАЎ 1:1 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Сталася ж па смерці Саўла, што Давід вярнуўся па перамозе над Амалекам і спыніўся на два дні ў Сікэлазе. Біблія (пераклад А.Бокуна) І сталася пасьля сьмерці Саўла, што Давід вярнуўся пасьля перамогі над Амалекам і спыніўся на два дні ў Цыклягу. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Пасьля сьмерці Саўла, калі Давід вярнуўся ад разгрому Амалікіцянаў і прабыў у Сэкелагу два дні, |
І, вярнуўшыся адтуль, яны прыйшлі да крыніцы Мішпат, значыць Кадэс, і пабілі амалекцаў на ўсёй іх зямлі, а таксама амарэяў, якія жылі ў Асасон-Тамары.
Такім чынам, даў яму Ахіс у той дзень Сікэлаг; таму Сікэлаг стаўся горадам цароў юдэйскіх аж да гэтага дня.
І калі Давід разам са сваімі ваярамі прыйшоў ў Сікэлаг, амалекцы напалі на Нагэб і Сікэлаг, і здабылі Сікэлаг і спалілі яго агнём;
І сказаў Саўл свайму збраяносцу: «Вазьмі меч свой і забі мяне, каб часам не надышлі гэтыя неабрэзаныя, і не забілі мяне, і не здзекаваліся з мяне». І збраяносец яго не хацеў гэтага зрабіць, бо вельмі баяўся. Тады Саўл дастаў меч, і кінуўся на яго.
Дык у той дзень загінулі разам Саўл і тры яго сыны, і збраяносец яго, і ўсе людзі яго.