А цар Саламон даў царыцы Сабы ўсё, што яна хацела і прасіла ў яго, звыш таго, чым ён адарыў яе з царскай шчодрасцю. Павярнулася яна і пайшла ў зямлю сваю са сваімі паслугачамі.
2 ЛЕТАПІСАЎ 9:12 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А цар Саламон даў царыцы Сабы ўсё, што яна хацела і чаго прасіла, і намнога болей, чым прынесла яму. І яна вярнулася ў сваю зямлю са сваімі паслугачамі. Біблія (пераклад А.Бокуна) І валадар Салямон даў валадарцы Шэвы ўсё, што яна зажадала і што прасіла, апрача таго, што яна прывезла валадару. І яна выправілася [назад], і пайшла ў зямлю сваю, яна і слугі ейныя. Біблія (пераклад В. Сёмухі) А цар Саламон даў царыцы Саўскай усё, чаго яна хацела і чаго яна прасіла, апрача такіх рэчаў, якія яна прывезла цару. І яна выправілася назад у зямлю сваю, яна і слугі яе. |
А цар Саламон даў царыцы Сабы ўсё, што яна хацела і прасіла ў яго, звыш таго, чым ён адарыў яе з царскай шчодрасцю. Павярнулася яна і пайшла ў зямлю сваю са сваімі паслугачамі.
З дрэва туевага цар зрабіў прыступкі ў дом Госпадаў і ў палац царскі, таксама зрабіў цытры і псалтэрыёны для спевакоў. У зямлі Юдэі не бачылі ніколі такіх дрэў.
Вага золата, якое штогод дастаўлялася Саламону, была шэсцьсот шэсцьдзесят шэсць талентаў золата,
А Таму, Які можа многа больш зрабіць, чым усё, што мы просім або разумеем, магутнасцю, якая дзейнічае ў нас,