І забілі пасхальнае ягня; і святары рукою сваёй пакрапілі крывёй, і левіты здзіралі шкуру з ахвяр,
2 ЛЕТАПІСАЎ 35:1 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Осія ж святкаваў у Ерузаліме Пасху Госпаду; бо чатырнаццатага дня першага месяца ахвяравалі ягня пасхальнае. Біблія (пераклад А.Бокуна) І справіў Ёсія ў Ерусаліме Пасху для ГОСПАДА, і зарэзалі пасхальнае [ягня] ў чатырнаццаты дзень першага месяца. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І ўчыніў Ёсія ў Ерусаліме пасху Госпаду, і закалолі пасхальнае ягня ў чатырнаццаты дзень першага месяца. |
І забілі пасхальнае ягня; і святары рукою сваёй пакрапілі крывёй, і левіты здзіралі шкуру з ахвяр,
Дык забіце пасхальнае ягня, і асвяціцеся, і прыгатуйце яго для братоў вашых, каб споўніць слова, якое загадаў Госпад праз Майсея».
І захавайце яго да чатырнаццатага дня гэтага месяца, а ўвечары прынясе яго ў ахвяру ўся супольнасць сыноў Ізраэля.
У першы месяц, чатырнаццатага дня месяца, будзеце святкаваць Пасху; сем дзён будзеце есці толькі праснакі.