Такім чынам, напаў Сэсак, цар Егіпта, на Ерузалім і забраў скарбы святыні Госпадавай і палаца царскага; і ўсё забраў сабе, а таксама залатыя шчыты, якія зрабіў Саламон.
2 ЛЕТАПІСАЎ 28:21 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Бо Ахаз, абрабаваўшы дом Госпада і палац цара і кіраўнікоў, паднёс падарункі цару асірыйцаў, але гэта яму не дапамагло. Біблія (пераклад А.Бокуна) бо Ахаз узяў частку [маёмасьці] Дому ГОСПАДА і дому валадарскага і князёў, і аддаў валадару Асірыі, але не [прынесла гэта] дапамогі яму. Біблія (пераклад В. Сёмухі) бо Ахаз узяў скарбы з дома Гасподняга і дома царскага і ў князёў і аддаў цару Асірыйскаму, але не ў дапамогу сабе. |
Такім чынам, напаў Сэсак, цар Егіпта, на Ерузалім і забраў скарбы святыні Госпадавай і палаца царскага; і ўсё забраў сабе, а таксама залатыя шчыты, якія зрабіў Саламон.
Дык узяў тады Аса срэбра і золата са скарбаў дома Госпадавага і з палаца царскага ды паслаў Бэнададу, цару Сірыі, які жыў у Дамаску, кажучы:
Як лёгка ты мяняеш дарогі свае! Дык асаромлена будзеш Егіптам, як асаромлена была ты Асірыяй.
І ўбачыў Эфраім сваю кволасць, а Юда — рану сваю. І выйшаў Эфраім у Асірыю, і выправіў пасланцоў да вялікага цара; але ён сам не зможа вас вылечыць і не зможа вызваліць вас ад калецтва.