Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




2 ЛЕТАПІСАЎ 28:21 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

21 бо Ахаз узяў скарбы з дома Гасподняга і дома царскага і ў князёў і аддаў цару Асірыйскаму, але не ў дапамогу сабе.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

21 бо Ахаз узяў частку [маёмасьці] Дому ГОСПАДА і дому валадарскага і князёў, і аддаў валадару Асірыі, але не [прынесла гэта] дапамогі яму.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

21 Бо Ахаз, абрабаваўшы дом Госпада і палац цара і кіраўнікоў, паднёс падарункі цару асірыйцаў, але гэта яму не дапамагло.

Глядзіце раздзел Копія




2 ЛЕТАПІСАЎ 28:21
8 Крыжаваныя спасылкі  

І прыйшоў Сусакім, цар Егіпецкі, ў Ерусалім і ўзяў скарбы дома Гасподняга і скарбы дома царскага; усё ўзяў ён, узяў і шчыты залатыя, якія зрабіў Саламон.


Сетка чалавеку - неадумна даваць зарок, і пасьля зароку - абдумваць.


І вынес Аса срэбра і золата са скарбніц дома Гасподняга і дома царскага і паслаў да Ванадада, цара Сірыйскага, які жыў у Дамаску, кажучы:


Што гнілы зуб і паралізаваная нага, тое надзея на ненадзейнага чалавека ў нягодзе.


Навошта ты так многа бадзяешся, мяняючы дарогу тваю? Ты гэтак сама будзеш пасаромленая і Егіптам, як была пасаромлена Асірыяй;


І ўбачыў Яфрэм хваробу сваю і Юда - сваю рану, і пайшоў Яфрэм да Асура і паслаў да цара Ярэва; але ён ня можа ацаліць вас, і ня вылечыць вас ад раны.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы