Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




2 ЛЕТАПІСАЎ 26:3 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Калі пачаў цараваць, меў Озія шаснаццаць гадоў, і ў Ерузаліме быў царом пяцьдзесят два гады. Імя маці яго — Яхэлія з Ерузаліма.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Шаснаццаць гадоў [меў] Узія, калі пачаў валадарыць, і пяцьдзясят два гады валадарыў у Ерусаліме. А імя маці ягонай — Ехолія з Ерусаліму.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

Шаснаццаць гадоў было Азіі, калі зацараваў, і пяцьдзясят два гады валадарыў у Ерусаліме; імя маці ягонай Ехалія зь Ерусаліма.

Глядзіце раздзел



2 ЛЕТАПІСАЎ 26:3
8 Крыжаваныя спасылкі  

Ён адбудаваў Айлат і вярнуў яго пад уладу Юдэі, калі цар супачыў са сваімі бацькамі.


І дзейнічаў ён справядліва ў вачах Госпада, паводле ўсяго, што рабіў бацька яго Амазія.


Бачанне Ісаі, сына Амоса, якое бачыў ён адносна Юды і Ерузаліма ў дні Озіі, Ёатама, Ахаза і Эзэкіі, цароў Юдэйскіх.


У год, у якім памёр цар Озія, бачыў я Госпада, Які сядзеў на высокім і паднятым пасадзе, а фрэнзлі Яго шатаў запаўнялі святыню.


Слова Госпада, якое было да Осіі, сына Бээры, у дні цароў юдэйскіх: Озіі, Ёатама, Ахаза і Эзэкіі, таксама ў дні цара ізраэльскага Ерабаама, сына Ёаса.


Словы Амоса, які быў сярод пастухоў з Тэкуа; што бачыў ён адносна Ізраэля ў дні Озіі, цара Юды, і ў дні Ерабаама, сына Ёаса, цара Ізраэля, і за два гады перад землятрусам.


І вы будзеце ўцякаць у лагчыну сярод іх гор, бо лагчына міжгорная працягнецца аж да Ясола; і ўцякаць будзеце, як уцякалі ў час землятрусу ў дні Озіі, цара Юды; і прыйдзе Госпад, Бог мой, і ўсе святыя разам з Ім.