А сталася, што выйшла войска з Сірыі, і ўзялі сярод палонных з зямлі Ізраэля малую дзяўчынку, якая паслугавала жонцы Наамана.
2 ЛЕТАПІСАЎ 26:11 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А было ў Озіі войска ваяроў, якое выходзіла на вайну дружынамі па ліку ў спісе пісара Егіэля і пад кіраўніцтвам Маасіі і Хананіі, які быў адным з кіраўнікоў цара. Біблія (пераклад А.Бокуна) І было ў Узіі войска, якое выходзіла на вайну дружынамі, паводле ліку попісу іхняга, [зробленага] рукою Еіэля пісара і Маасэі наглядчыка, пад рукою Хананіі, [аднаго] з князёў валадара. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Было ў Азіі і войска, якое выходзіла на вайну атрадамі, і па ліку ў сьпісе іх, складзеным рукою Еэла пісца і Маасэі наглядчыка, пад кіраўніцтвам Хананіі, аднаго з галоўных саноўнікаў царскіх. |
А сталася, што выйшла войска з Сірыі, і ўзялі сярод палонных з зямлі Ізраэля малую дзяўчынку, якая паслугавала жонцы Наамана.
Пабудаваў таксама вежы ў пустыні, ды выкапаў многа вадаёмаў, таму што меў многа жывёлы як у Сэфэлі, так і на раўніне; меў ён таксама земляробаў, і вінаградараў у гарах і на ўраджайных палях; быў бо ён чалавек, адданы земляробству.